На главную страницу
 

Аналитические статьи
Прогнозы экспертов
Юридические консультации
Консультации экспертов
Библиотека экспертов

Авторизация
Логин:
Пароль:
Забыли свой пароль?
Регистрация
Поиск по порталу









nsjewels.com.ua - ювелирный магазин

База знаний / Аналитика / Политика

Беларусь і гістарычнае памежжа, як канструкцыя паміж Усходам і Захадам

Версия для печати Версия для печати

Развагі на тэму асобнага шляху Беларусі і пошуках сваёй самаіндыфікацыі

Чытаючы пераклады Заходніх навукоўцаў пра Беларусь можна заўважыць тэндэнцыю, што многія з іх лічаць нашу краіну безперспектыўтыўнай і ужо амаль інкарпараванай у склад Расеі. Рэжым Лукашэнка вызнаецца аўтарытарным і з гэтым не магчыма не пагадзіцца, але з таго ж самага боку ён падаецца, як антыбеларускі па сваёй сутнасьці. Тэрмін антыбеларускі, падразумевае тое, што ён не абараняе інтарэсы сваіх грамадзянаў і ў любы момант гатовы прынесьці сваю краіну ў ахвяру. Каланіяльнасьць рэжыму вылучаецца ў яго прарасейскай пазіцыі. Але ці з’яуляецца палітыка лукашэнкаўскага ражыму каланіяльнай і прарасейскай у класічным сэнсе? Цяжка прыгадаць хоць адну вялікую саступку Менска Маскве за весь час размоваў пра так званы хаўрус братэрскіх народаў. Вядзецца вялікая дыскусія адносна паходжаньня беларускай дзяржаўнасьці і перспектывы яе існаваньня і разьвіцьця.

Беларусь адзіная краіна былога СССР, чый памежны стан стаў тэмай шматлікіх дыскусіяў і абмеркаваньняў. Калі пералічыць колькасьць міжнародных і мясцовых грамадскіх і навуковых канферэнцыяў, то можна зрабіць выснову, што гэтая тэма зьяўлялась і зьяўляецца і будьзе вельмі актуальнай.

Насёньняшні дзень тэрміны перакрыжаваньне, карыдор, мост паміж Усходам і Захадам у Беларусі часта гучаць з вуснаў як “саюзных інтэгратараў”, рознаарыентаваных навукоўцаў, апазіцыйных і прыўладных палітыкаў, пытаньне дыскутуецца незалежнай і дзяржаўнай прэсай, агучваецца грамадскімі дзеячамі і т.д. Бадай ні водная краіна былой савецкай імперскай прасторы не працавала над вызначэньнем сваёй ролі ў міждзяржаўным масштабе выключна як суб’екта памежжа. У сьвятле сучасных сусьветных канструкцыяў паняцьці Захад і Усход гучаць вельмі глябальна, фактычна ідзе развага пра канфлікт і нават перспектыву вайны цывілізацыяў, усеагульнага непаразуменьня і сутыкненьня паміж культурнымі, грамадскімі і рэлігійнымі традыцыямі. Для вырашэньня гэтых праблем ўздымаюцца пытаньні аб палітыцы мульцікультуралізма, эўрацэнтрызму, аб культурным арыенталізме - зьявы якія шырока крытыкуюцца і абмеркоўваюцца у дачыненьні ўзаемаадносінаў мусульманскай, канфуцыянскай і еўраатлантычнай прастораў. Таму цікава чуць і чытаць, што Беларусь гэта мост, карыдор, перакрыжаваньне ў самым Цэнтры Эўропы. З гэтым пагаджаюцца амаль усе суб’екты ўнутры беларускіх зносінаў. Напэўна мала каму вядомая схема вымірэньня гэтага цантральнага становішча, так як на думку шмат якіх “не нашых” географаў центр Эўропы знаходзіцца ў дзесьці ў Чэхіі і думаецца, што гэта не апошняя інтэрпрэтацыя , але Цэнтраў можа быць многа, галоўнае цэнтрам самім сябе адчуваць. Быць цэнтрам лічыцца вельмі ганарова, гэта не частка нейкай агульнай прасторы гэта цэнтральны мост.

Беларусь мае сваю ўласную лякалянізаваную канструкцыю Захаду і Усходу. Беларускі Усход і Захад гэта цалкам сканструяваныя самімі беларусамі паняцьці. Канструкцыя самабытнасьці і самаіндэфікацыі на сёньняшні дзень выглядае так - мы не такія як на Захадьзе і мы не такія як на Усходзе. Захад для нас гэта усё тое, што знаходзіцца па занашымі заходнімі межамі. Усход паняцьце больш складанае, але не культурна-цывілізацыйнае, ні хто не лічыць нашу асаблівую ролю ў дачыненьні да Кітаю, але скажам паміж Расеяй і аб’яднанай Эўропай, то гэта нам зразумела больш як ўсім астатнім. Разуменьне сваёй тоеснасьці беларусы вымалёўваюць па рознаму, падзяляючы на сваё і чужое, і нават у чужым знаходзячы сваё. Пры тым то, што для адных беларусаў можа быць сваім то, што для іншых беларусаў будзе зьяўляцца чужым, але той жа самы момант агульным. Напрыклад, рэлігія, як розніца паміж каталіцтвам і праваслаўем, у беларускім кантэксьце за верай хаваецца польскі альбо расейскі арыенталізм. Магчыма за ўсю папярэднюю гісторыю шматлікіх стагодьдзяў фармаваньня новых і зьнікненьня старых нацыяў, беларусаў выратоўвала жаданьне пошука свайго па замежамі і жаданьне выкарыстаць замежны фактар у якасьці абароны ад сваіх беларускіх нозьбітаў чужога. Прыкладаў у нашай гісторыі было вельмі шмат, гэта і сама Люблінская Унія, і шматлікія звароты да расейскіх цароў ад прааваслаўнай, на той момант меньшасьці са зваротам абараніць братоў сваіх па веры ад пасяганьня каталіцкіх экспансіяністаў, што у выніку прыводзіла да зьмены прыналежнасьці да імперыі і дамінанты былой канфесійнай меньшасьці над былой большасьцю. Пастаянныя арыенталісцкія памкненьні Польшчы і Расеі зрабіць беларусаў сваімі, аб’яднаць іх пад сваім началам і агулам асіміляваць, зрабіўшы іх сапраўднымі палякамі або расейцамі так і не дала выніку, не на працягу гісторыі Рэчы паспалітай, а ні Расейскай, а пасля Савецкай імперыяў. Памылковая думка, што беларусы, як нацыя не існуюць, альбо спыняць сваё існаваньне, так і не знайшла падцверджаньня.

Беларускай сьвядомасьці па вялікаму рахунку не цікава, што там на Усходзе далей за Расею і што такое мусульманства, канфуцыянства. Беларусь вельмі далёка ад гэтых рэлігійных фактараў міравых зносін, мы шукаем і малюем сваё месца ў сваём лякальным цэнтрызме і адрозьненьні ад сваіх суседьзяў. як у эканамічнай, так і ментальнай талерантнасьці і пабытова-эканамічных сферах. Беларуская палітыка і эканоміка - гэта не ўдзел у глябальнай прасторы альбо ў сусьветным гандлёвым рынку альбо сусьветным рынку падзелу працы. Беларусь ек зьяўляецца сябрам сусьветных міжнародных арганізацый, такіх я УГА, ЭЗ, мы туды не вельмі імкнемся, мы шукаем сваё месца, а яно як ужо намі вызначана на доўгія гады на перад – карыдор паміж Усходам і Захадам. Мы самі сканструізавалі свой Усход і свой Захад. Беларусь – гэта адзіная краіна былой Савецкай прасторы, у якой большасьць насельніцва, а на сёньняшні дзень таксама як і прадстаўнікі ўладаў не лічаць свой савецкі досьвед каланіяльным. Большасьць лічыць вялікім дасягненьм утварэньне з Беларусі зборачнага цэху былога саюзу, што дазволіла Беларусі з сялянска-аграрнай тэрыторыі стаць індустрыяльнай БССР, самай заможнай па дабрабыце ва ўсім СССР. У адрозьненьні ад Украіны, Літвы, Польшчы беларускі гістарычны досьвед фармуецца не на глебе гераічнай даўніны і подзьвігах далёкіх, слаўных продкаў, а на сваім савецкім гістарычным вопыце. Асноўным героем беларускай народнай міталогіі застаецца беларускі камуніст Пётр Машэраў, які выкарыстоўваецца, як сімбаль народнага абаронцы і заступцы. Такія нацыянальныя глыбы, як Кастусь Каліноўскі, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі ды іншыя знаходзяць месца ў асноўным у сьвядомасьці далёкай ад народа ды ўлады гуманітарнай інтэлегенцыі. Гэта сьведчыць, што савецкі досьвед працягвае заставацца для жыхароў Беларусі вельмі блізкім. Усе спробы канца 80-х і пачатку 90-х выхаваць у беларусаў анцікаланіяльную сьвядомасьць і адрадзіць тытульную мову і культуру, як асноўную ў дзчяржаўных адносінах і асноўны чыньнік дзяржаўнай самастойнасьці так і не атрымалі масавай падтрымкі. Афіцыйна арыентуючыся апошнія дзесяць год на Расею, беларускія вышэйшыя “homo савецкія” ўлады працягваць заяўляць пра тое, што мы будуем і нават пабудавалі незалежную дзяржаву і прыгадваюць зноў пра стратэгічны мост, карыдор і т.д. Пры тым сьцьвяржаючы, што менавіта мы той мост, які не мае альтэрнатывы, і калі ён перапыне сваё функцыянаваньне і Захад ды Усход па сапраўднаму адчуюць яго вартасьць і неабходнасьць.

Ня ледьзячы на прасьціжнасьць пазіцыі незайменнага маста, беларусы маральна падрыхтаваны для любых інтэграцыйных працэсаў, калі параўнаць сацыялагічныя даследваньні, якія рабіліся ў розныя часы найноўшай беларускай гісторыі, то можна пабачыць прагу беларусаў, як да інтэграцыі на “Захад” , так і на “Усход”. Прыхільнасьці да вектару зьмянялася ў залежнасьці ад уздыма коштаў на газ альбо яго зніжэньня, ад істэрыі на конт умяшальніцтва Эропы ў нашыя ўнутраныя справы. Ад пагрозаў нашаму самастойнаму ўнутранаму ладу, пабудаванаму выключна ў беларускім канцэпце цэнтра Эўропы. Сучасная беларуская мяжа самая штучная параўнальна з другімі межамі, спрадвечна беларускія тэрыторыі засталіся практычна ва ўсіх краінах суседзях і адзеляны дзяржаўнымі межамі, але не культурна-пабытовымі.

“Лякальная канструкцыя абасобленнасьці і свайго шляху пры фактычнай адсутнасьці тытульнай мовы і культурнай традыцыі, прапануецца як альтарнатыва, як свой асобны шлях, які ўласьцівы толькі беларусам. Сёньня масавая беларуская культура цалкам расейскамоўная, але арыентаваную цалкам на беларускіх спажыўцоў, мы маем беларускія сродкі масавай інфармацыі, якія выходзяць на Расейскай мове, але якія чытаюць толькі ў Беларусі.

Мы падтрымліваем нашы гарадавытворчыя прадпрыемствы, таму што яны нашы і на іх працуюць нашы людзі - галоўнае у беларускай мадэлі гэта вытворчасьць. Мы адзіныя, хто не жадае пераходзіць ад індустрыяльнага грамадства да пост-індустрыяльнага.. Сяброўскі “энэгетычна-імперыялістычны” ўсход пастаўляе нам газ і нафту па асобым коштам і мы іх перапрадаем на Захад праз наш мост (Карыдор), пры тым Беларусь застаецца зонай пагалоўнай занятасьці ў вытворчасьці, . Не ледзячы на іх глябалізацыю мы працягваем вырабляць сваё і самі яго купляць і прадаваць і на Усход і на Захад, палітыка імпартазамяшчэньня, таксама як частка нашай саматоеснасьці. Беларусь не вызнае законы сусьветнага падзелу працы, мы ўсё можам вырабляць і вырабляем ў Беларусі..

Наш крэда працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць. – мы мірныя людзі сэрцам адданыя ронай зямлі, шчыра працуем і шчыра сябруем – хіба гэта ўласьціва для іх на Захадзе альбо для іх на Ўсходзе, у нас свая памежная ментальнасьць, мы вабралі ў сябе самае лепшае ад нашых памежных суседзяў і адкінулі усё самае горшае – мы маем самы добры лад з усіх з былога СССР. Мы адзіная цалкам незалежная дзяржава ў Эўропе.

Палітычны стан, як заўжды ў гісторыі – ёсьць улада, якая дэкларатыўна імкнецца да Усходу і ёсьць апазіцыя, якая прыхільная Захаду. Але на практыцы тыя і іншыя застаюцца на стражы свайго уласнага карыдору, кожны выконваючы сваю функцыю захаваньня беларускай незалежнасьці. Як заўжды з дзвюх супрацьлеглых бакоў раздаюцца пагрозы і апіляцыя да замежных краін. Адных палохаюць інкарпарацыяй Беларусі у склад Расеі і пашырэньнем праз гэта сярод расейцаў імперскай сьвядомасьці, то на усходзе усе запалоханы зьнікненьнем апошняга эўрапейскага хаўрусьніка. За сяброўства “малодшага брата” і яго згоду быць малодшым Расея з года ў год падтрымлівае на экамічны цуд і стабільнасьць. Наша ўладу, якая мае таксама выключна беларускае адценьне і характар, дэманструе пабудову саюзнай дзяржавы і між гэтым будуе “сапраўды незалежную дзяржаву”. Мы ўсе незалежна ад нашых палітычных перакананяў вельмі цэнім нашыя трубаправоды і нашы састарэлыя прадпрыемствы, разважаючы пра іх каштоўнасьць і незайменнасьць, прыходзім да высновы іх прадаваць нельга, яны толькі нашыя.

Білінгвізм і тутэйшасьць, як спрадвечная ідэялогія выжвываньня беларускага этнасу, прывучыла беларусаў да індывідуалізацыі і выжываньня які рады быць карыдорам паміж Усходам і Захадам. Беларусь не знішчана таму, што на працягу гісторыі беларусы зьмяняліся пераўвасабляліся менялі сваю веру, прыстасоўваліся здавалася да варожых кутьтураў, але праходзіў час і гэта культура і калісь чужая мова станавілася сваёй, альбо адкідвалася чужая.

Многія зьцвярджаюць, што сучасны беларускі ражым рыхтуе інкарпарацыю Беларусі, але гэты ражым паходзіць ад большасьці беларусаў і які бы ён не быў, ён будзе заставацца беларускім ражымам да самай сваёй зьмены, а значыць гістарычна мы можам быць толькі заваяваны, але час заваёўніцтваў сканаў.

Перспектыва далейшага існаваньня, як суб’екта міжнароднага права не падлягае сумніву, тэорыя маста паміж Усходам і Захадам робіць ідэю беларускай дзяржавы досыць првывабнай, нават на перспектыву, калі Беларусь можа хіснуца ў бок Эўрапейскага зьвязу, памежнакультральная сутнасьць беларускай дзяржавы не дазволіць згубіць узаемакарысныя стасункі з усімі навакольнымі суб’ектамі, так як Беларуская ментальнасьць і самаіндыфікацыя ляжыць у памежжы культур і традыцыйных інтарэсаў насельнікаў. Калі казаць пра перспектывы перабыванбня у той ці іншай геапалітычнай плоскасьці, то яна будьзе залежыць у пешую чаргу ад суб’ектыўна беларускіх інтарэсаў, так як захаваньне той ці іншай мнімай прыналежнасьці беларусаў на працягу гісторыі.

Беларусь і беларусы належаць выключна сваёй тэрыторыі, яе суб’ектыўнай і аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Дыскусія ці эўрапейскі народ Беларусы ці не таксама ужо не мае вялікай змястоўнасьці сама транскультурнасьць беларускага этнасу робіць яго больш эўрапейскім чым, народы краінаў заснавальнікаў. Для іх адмова ад агрэсіі і прагі перадзела прышлі на паўтарастагодьзя чым да гэтуль прышлі беларусы. Працэс усё большага збліжэньня робіць Эўрапейскі кантынэнт усё больш транскультурнай супольнасьцю, тормазам гэтым працэсам зьяўляеца менавіта адсутнасьць дастаткогага агульнаэўрапейскага унівесалізма і талерантнасьці.


| Количество показов: 2953 |  Автор:  Кірил Ігнацік | 

Якщо Ви хочете залишити свій коментар, просимо пройти авторизацію

Возврат к списку


Материалы по теме:





Статьи по разделам
АПК (19) 
Демография (97) 
День в истории (49) 
Здравоохранение (195) 
Книжный мир (22) 
Культура (360) 
Лица эпохи (162) 
Молодежная политика (142) 
Наука и технологии (279) 
Образование (552) 
Общество (471) 
Политика (1059) 
Право (360) 
Социология (126) 
Экология (47) 
Экономика (543) 
Энергетика (60) 

ПОДПИСКА

ЭКСПЕРТЫ ВЭС
Саркіс Ірина Миколаївна

ПРОГНОЗ ЭКСПЕРТА

БИБЛИОТЕКА

Мінеральні ресурси та добувна промисловість країн світу: Росія

Всеукраинская экспертная сеть
Разработка ВОНО «Эксперты Украины»
© «ВЭС», 2007
Разработка и поддержка – Всеукраинская общественная научная организация "Эксперты Украины". © Все права защищены. Использование материалов портала разрешается при условии ссылки (для Интернет-изданий – гиперссылки) на www.experts.in.ua